Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньСоциумБелорусский союз женщин - 25 лет вместеСоциумПрофсоюзная жизньКультура и историяКультураНаука и образованиеДень белорусской письменностиБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Чым мастаўчане здзіўлялі і ўражвалі падчас Дня беларускага пісьменства ў Слоніме

Чым мастаўчане здзіўлялі і ўражвалі падчас Дня беларускага пісьменства ў Слоніме03 сентября 2019 — 14:57

Два дні старажытны і гасцінны Слонім жыў Днём беларускага пісьменства. Дакладней, святам горад стаў жыць далёка да маштабнай ўрачыстасці,  яшчэ калі пачаліся першыя прыгатаванні. А 31 жніўня і 1 верасня ён сабраў на сваіх вулачках дыяменты беларускай багатай культуры, мілагучнага роднага слова, добрай і цікавай кнігі, творчасці і безмежнага таленту.

Хараством умелых рук, звонкіх галасоў і крэатыўных ідэй здзіўлялі, уражвалі і натхнялі шматлікіх удзельнікаў і гасцей святочных мерапрыемстваў і нашы землякі.

Сваю сувенірную прадукцыю, якая захоўвае цяпло рук і пазітыў думак, прадставілі майстры раённага цэнтра рамёстваў.

– Гандаль ішоў няблага, – расказвае дырэктар цэнтра рамёстваў Жанна Новік. – А сярод пакупнікоў нашых работ нават быў заўважаны намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. Ён набыў посцілку на падлогу. Таксама карысталіся попытам плеценыя вырабы. Многія спыняліся ля кроснаў, назіралі, як майстар працуе, цікавіліся, колькі часу трэба, каб навучыцца ткаць. Прыемна, што сярод цікаўных было шмат моладзі.

Майстар-клас па ткацву падвойных дываноў, якія з’яўляюцца прыкладам нематэрыяльнай каштоўнасці дзяржавы, прапаноўвалі гасцям майстрыхі Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея.

Яшчэ адзін майстар-клас, толькі ўжо па пляценні з прыродных матэрыялаў, давала майстар раённага цэнтра рамёстваў Вольга Вайтовіч. Яшчэ некалькі гадоў таму гэтае рамяство было несправядліва забыта. І дарэмна, бо плеценыя з травы рэчы не толькі даволі моцныя і прыгожыя, але і доўга захоўваюць пах ...лета. Дзякуючы намаганням Вольгі, яе умелым рукам, гэты від традыцыйнага рамяства ў нашым раёне аднаўляецца, а спазнаць яго сакрэты мог любы жадаючы.

Прадстаўнікі раённай бібліятэкі на свяце пабудавалі з кніг масты. Іх пляцоўка так і называлася “Кнігі будуюць МАСТЫ”.

– У дадзеным кантэксце слова “масты” не столькі мае дачыненне да назвы нашага горада, колькі азначае моцныя сувязі, якія можна пабудаваць дзякуючы добрай і шчырай кнізе, – удакладняе дырэктар раённай бібліятэкі Таццяна Стэльмах. Аднак гэта ніколькі не перашкаджала ўдзельнікам свята шчыра цікавіцца макетам падвяснога маста, што ўпрыгожваў павільён мастаўчан.

“Калі спявае “Ярыца”, ногі самі просяцца ў пляс”, – кажуць аматары творчасці народнага ансамбля народнай песні Мастоўскага цэнтра культуры. Прынамсі, так яно і было ў Слоніме. Дружнымі апладысментамі віталі калектыў, які прадставіў дзве песні са свайго рэпертуара на абласным конкурсе ансамбляў беларускай музыкі і песні “І родная мова як песня гучыць”, не толькі землякі, але госці свята. Прыйшлася даспадобы сланімчанам і канцэртная праграма Мастоўскага РЦК, якая была прадстаўлена ў рамках праекта “Гродзенскія падворкі”.

Дарэчы, сярод тых, хто актыўна падтрымліваў мастаўчан падчас конкурсных выпрабаванняў, былі кіраўнікі і прадстаўнікі галіновых прафсаюзных арганізацый Мастоўшчыны.

– Наша дэлегацыя налічвала 18 прафсаюзных актывістаў, – адзначае старшыня Мастоўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Рагацэвіч. – Некаторыя прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята, таксама мы сталі сведкамі адкрыцця помніка Льву Сапегу. Шматлікія сувеніры, фотаздымкі і добрыя ўспаміны будуць доўга нагадваць аб адной са сталіц Дня беларускага пісьменства.

Падарожжа ў Слонім таксама здзейснілі маладыя спецыялісты Мастоўшчыны і педагагічныя работнікі.

Н. ШЭЎЧЫК

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио