Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Чый сноп і каравай лепшы

Чый сноп і каравай лепшы23 ноября 2015 — 10:00

Па традыцыі, падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пера-працоўчай прамысловасці АПК праводзіцца конкурс сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на лепшае афармленне святочнага снапа і каравая. Не стаў выключэннем і бягучы год.

Сёлета лепшыя гаспадыні і спецыялісты гаспадарак зноў пастараліся на славу. Снапы і караваі, што былі выстаўлены ў фае Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры, дзе ладзілася раённае свята, здзіўлялі сваім багатым аздабленнем, выдумкай і фантазіяй вяскоўцаў. Здаўна сноп і каравай сімвалізавалі сабраны ўра-джай, багацце і ўрадлівасць хлебнай нівы.

-- Камісіі было складана  вызначыць пераможцаў конкурсу, — адзначае старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Міхайлавіч Мятлюк. – Першае месца за лепшае афармленне святочнага каравая было прысу-джана сельгаскааператыву “Азяранскі”, а святочнага снапа – сельгаскааператыву імя Адама Міцкевіча.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі.

Н.БЯЙДУК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио