Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образование

Часты госць у школе

Часты госць у школе18 октября 2019 — 16:38

У Мілявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе ў апошні час падчас правядзення са старшакласнікамі прававых урокаў, прафсаюзных урокаў, тэматычных інфармацыйных гадзін, ШАГа частым госцем быў прававы інспектар працы Гродзенскай арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Алег Сяргеевіч Галавач. Наш зямляк, які нядаўна закончыў нашу школу, атрымаў вышэйшую адукацыю, паспяхова працуе на гэтай пасадзе. Юрыст па адукацыі, ён вельмі цікава і змястоўна, сур’ёзна і ўпэўнена вёў гутарку з навучэнцамі 8-11 класаў. Адразу адклікаўся на запрашэнні настаўнікаў, з узнёслым настроем ішоў у школу.

На мерапрыемстве “Па старонках Грамадзянскага Кодэксу” госць спачатку расказаў, якія ёсць Кодэксы, затым пра структуру  Грамадзянскага Кодэксу, пра ўзнікненне грамадзянскіх праў, абавязкаў, пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Патлумачыў, як яны рэгулююць наша жыццё, адносіны між людзьмі. Закрануў такія паняцці, як аўтарскае права, фізічныя і юрыдычныя асобы, прадпрымальніцкая дзейнасць. Старшакласнікам, якія стаяць перад выбарам будучай прафесіі, звесткі, пададзеныя госцем, былі вельмі карыснымі. Госць заклікаў вучняў быць дзейснымі, актыўнымі, адказнымі. Заклікаў ведаць свае правы.

На прафсаюзным уроку Алег Сяргеевіч Галавач расказаў пра гісторыю ўзнікнення прафсаюзаў, аргументаваў неабходнасць работы гэтай структуры. Прывёў прыклад ужо са сваёй практыкі, як дапамог абараніць правы работніка. Расказаў, што работа прыносіць яму маральнае задавальненне. Яшчэ ён паказаў вельмі цікавую прэзентацыю.

Нашы сустрэчы суправаджаліся фота- і відэаздымкамі.

Мы ў будучым чакаем яшчэ і яшчэ такіх жа цікавых сустрэч з Алегам Сяргеевічам.

 

В. ПАШКЕВІЧ,

 настаўнік ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио