Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

Час зімаваць

28 ноября 2011 — 10:00

На мінулым тыдні Мастоўшчына прымала ўдзельнікаў абласнога семінара-нарады. Абмяркоўваліся вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за дзесяць месяцаў 2011 года, а таксама задачы па арганізаванаму правядзенню зімоўкі жывёлы ў 2011-2012 гадах.

Удзел у семінары-нарадзе прынялі першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама І.А. Жук, старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама У.Э. Рук, прадстаўнікі кіраўніцтва сельскіх гаспадарак раёнаў.

Старшыня райвыканкама А.С. Шафарэвіч паведаміў удзельнікам мерапрыемства кароткую інфармацыю аб раёне і асноўных выніках работы ў галіне жывёлагадоўлі.

Рабочыя групы ўдзельнікаў абласнога семінара-нарады наведалі сельгасарганізацыі Мастоўшчыны па загадзя распрацаваных маршрутах. Затым на плянарным пасяджэнні абмяркоўваліся такія актуальныя пытанні, як прымаемыя ў сельгасарганізацыях Мастоўскага раёна меры па арганізаванаму правя-дзенню зімоўкі  жывёл. Гаварылі і аб тым, што неабходна, каб стабільна павялічвалася малочная прадуктыўнасць дойнага статку, а таксама аб мерах па кампенсацыі недахопу кармавых рэсурсаў для арганізацыі круглагадовага аднатыпнага кармлення жывёл.                                                             

 А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: