Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Цэнтр вітаў “пяцітысячніка”

Цэнтр вітаў “пяцітысячніка”19 декабря 2012 — 10:00

21 лістапада ў інфармацыйным цэнтры АЭС пабываў  5000-ы наведвальнік. Урачыстая падзея прыпала на час наведвання цэнтра ўдзельнікамі абласнога семінара начальнікаў аддзелаў па ідэалагічнай рабоце райвыканкамаў Гродзенскай вобласці.А гонар стаць «юбілейнай» выпаў ідэолагу Мастоўскага раёна Наталлі Іосіфаўне Дубіцкай. На ўспамін Наталля Іосіфаўна атрымала сертыфікат, які пацвярджае факт «пяцітысячнага» наведвання інфармацыйнага цэнтра, а таксама кнігу аб атамнай энергетыцы і сувеніры з сімволікай Беларускай АЭС.

Нагадаем, што інфармацыйны цэнтр атамнай электрастанцыі адкрыўся ў  Астраўцы 9 кастрычніка 2009 года і з”яўляецца адзінай у краіне ўстановай, выключным прызначэннем якой з”яўляецца інфармаванне грамадскасці аб атамнай энергетыцы і будаўніцтве АЭС у Беларусі.З часу адкрыцця ў цэнтры пабывалі госці не толькі з Астравеччыны і Гродзенскай вобласці, але і з усіх рэгіёнаў Беларусі і нават замежжа: Расіі, Польшчы, Германіі, Літвы, Японіі, Паўднёвай Карэі, Фінляндыі, Чэхіі, ЗША.

Э. СВІРЫДФота А.ЯРАШЭВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио