Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Цэлы свет на кавалачку паперы

Цэлы свет на кавалачку паперы16 февраля 2015 — 10:00

 У музеі “Лес і чалавек” арганізавана выстаўка паштовых марак і  віншавальных паштовак “Цэлы свет на кавалачку паперы”. Яна працягнецца да шостага сакавіка. З музейных фондаў на выстаўцы прадстаўлены каля  двухсот марак  і  паштовак,  падабраных па тэматычнаму прынцыпу: на іх адлюстраваны раслінны і жывёльны свет.

Для юных наведвальнікаў музея гэтая выстаўка  мае на мэце пашырыць і  паглыбіць іх веды па батаніцы і заалогіі. У старэйшых наведвальнікаў маркі і асабліва паштоўкі выклікаюць настальгію па тых часах, калі пісьмы ў  канвертах з маркамі былі ледзь   не адзіным  сродкам  зносін паміж людзьмі на  адлегласці,  а падчас свят кожны лічыў сваім абавязкам адправіць віншавальныя  паштоўкі сваякам,  сябрам і проста  добрым  знаёмым.                                                                   

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: