Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Быць мамай ганарова і адказна

Быць мамай ганарова і адказна07 июня 2011 — 10:00

У Мікелеўшчынскай школе, як і  ў любой іншай, працуюць пераважна жанчыны. Пра важнасць мацярынскай місіі яны могуць разважаць бясконца, бо кожная не толькі педагог, але яшчэ і мама. Абедзьве місіі складаныя і адказныя.  

    Калі Тамары Міхайлаўне Кандратовіч прапанавалі арганізаваць музей Маці, пасля некаторага роздуму  яна згадзілася і з энтузіязмам узялася за збор экс-панатаў.  Тамара Міхайлаўна сама  мама трох сыноў, а сёння ўжо і бабуля цудоўнага ўнука. Таму ідэя музея аказалася ёй блізкай і зразумелай. Так, дзякуючы групе энтузіястаў  і пры асабістай падтрымцы намесніка старшыні райвыканкама Таісы Мікалаеўны Мурынай, у школе з’явіўся ўнікальны музей .   У  экспазіцыях  музея  знаходзяцца экспанаты, якія расказваюць пра заслужаных і цікавых жанчын-маці нашага раёна.

    Музей Маці  з ахвотай наведваюць экскурсанты, прыязджаюць нават з іншых раёнаў.  Васьмікласніцы Вікторыя Лучко, Алена Руткевіч, Вольга Асцюкевіч узялі на сябе ролю экскурсаводаў. 

    Як прызналіся настаўніцы Надзея Анатольеўна Хальцава і Марына Станіславаўна Маскевіч (на здымку), якіх мы засталі ў музеі Маці, матэрыялы   яны выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы  выхаваўчых мерапрыемстваў. А яшчэ Надзея Анатольеўна і Марына Станіславаўна ў педагагічнай рабоце  выкарыстоўваюць і  газету “Зара над Нёманам” як крыніцу цікавай інфармацыі.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: