Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Буслы прыляцяць, але дзяцей не прынясуць

Буслы прыляцяць, але дзяцей не прынясуць05 марта 2013 — 10:00

У вёсцы Боркі, што  на тэрыторыі Пацавіцкага сельскага Савета, здаўна любяць сяліцца буслы.  Больш за трыццаць бусліных гнёздаў і сёлета чакаюць вяртання сваіх гаспадароў з далёкага выраю. Як звычайна, яны з’явяцца ў канцы сакавіка. Праўда, сваю  місію прыносіць боркаўскім жыхарам дзяцей гэтыя птахі апошні раз выканалі адзінаццацаць гадоў назад. Тады нарадзіліся дзяўчынкі-двайняткі Карына і Дзіяна  ў сям’і Надзеі і Анатолія Пяцэвічаў. Гэта адзіная маладая   сям’я, якая зараз жыве ў Борках. Пастарэла вёска,  што  размяшчаецца ў маляўнічай мясцовасці, толькі 24   чалавекі зараз пражываюць тут.

  —Колькі сябе памятаю буслы жылі побач з намі,— ахвотна падтрымлівае размову пра буслоў жыхарка Борак  Ганна Лук’янаўна Карэвік.— Толькі на маім подворку тры  буслянкі. У вёсцы не знойдзеш таго двара, дзе б  яны не пасяліліся. Раней, калі пасвілі кароў,  перад  намі па балоце грацыёзна крочылі на  доўгіх  нагах буслы, з задавальненнем паядаючы жаб. Ежы  птушкам у нас хапае, побач балота, рачулка,  таму яны і любяць нашу мясцовасць,—тлумачыць Ганна Лук’янаўна.— Калі буслы адлятаюць у вырай, мы вельмі сумуем, як бы нешта страціўшы. У канцы сакавіка яны павінны з’явіцца, як і нашы старэйшыя вяскоўцы, што   едуць зімаваць у горад да дзяцей.  І птушак, і чалавека моцна цягне на радзіму, гэта  закон жыцця,— такі філасофскі вывад робіць Г.Л. Карэвік.

  І яшчэ лічыцца, што мудрыя буслы селяцца толькі каля добрых лю-дзей. У Борках ніхто ніколі не разбурыў буслянкі,  у вёсцы гэта лічыцца кепскай прыкметай. Калі буслы часам псуюць элетрычныя  лініі, нават электрыкі спакойна рэагуюць  на  такія свавольствы птушак. Яны ўжо прывыклі, што пакуль буслы ў Борках, ім усё роўна некалькі разоў давядзецца рамантаваць лінію электраперадач.              Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ  



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: