Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Будаўніцтва амбулаторыі завяршаецца

Будаўніцтва амбулаторыі завяршаецца22 августа 2014 — 10:00

Будаўніцтва, а дакладней, рэканструкцыя былога будынка сталовай дзяржаўнай установы “Курылавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” пад медыцын-скую амбулаторыю ў Правых Мастах практычна завершана. Гатоўнасць аб’екта на 15 жніўня склала прыкладна 85 працэнтаў.

Работнікі падраднай арганізацыі – Шчучынскай МПМК-167 – увішна завіхаюцца ля будынка новай амбулаторыі, наво-дзячы апошнія штрыхі перад яго афарбоўкай.-- Фасад на 90 працэнтаў ужо падрыхтаваны пад афарбоўку, засталося толькі падшыць навісь страхі, — каменціруе ход работ майстар Дзмітрый Валяр’янавіч Клімовіч, якога мы сустракаем на аб’екце. – Вядуцца таксама работы на вузле ацяплення, устанаўліваецца вентыляцыя.

Заходзім унутр будынка, дзе ўжо таксама ў стадыі завяршэння знаходзяцца аддзелачныя работы: дзверы ўсе ўстаўлены, заканчваецца ўкладка пліткі на падлозе.

Сцерлася і ўмоўная мяжа  паміж старым і новым, дабудаваным будынкамі. У прасторных пакоях пакуль што пахне свежай шпаклёўкай і фарбай. Праўда, светлы тон сцен нагадвае, што тут размесціцца медыцынская ўстанова, і гэты пах хутка саступіць дарогу новаму – лячэбных прэпаратаў. Неўзабаве ў кабінетах з”явіцца неабходнае медыцынскае абсталяванне і мэбля.

Пытаемся ў майстра і пра двор, які пакуль што таксама чакае сваёй чаргі на добраўпарадкаванне.

-- Тут будуць газоны, тут траву пасеем, установім лавачкі і ўрны для смецця. Пад’язная дарога будзе заасфальтавана, — здавальняе нашу цікаўнасць майстар Дз.В. Клімовіч, праводзячы нават невялікую экскурсію.

... Хутка, вельмі хутка загучаць тут галасы медыцынскага персаналу і пацыентаў, якім вельмі патрэбна амбулаторыя.Н.ШЭЎЧЫКНа здымках: майстар  Дз. В. КЛІМОВІЧ (справа) гутарыць з цеслярамі В. М. ШЫШОВЫМ і  С. А. ФЯДЗЮНІНЫМ.Фота С.ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: