Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Бісерынка да бісерынкі – атрымліваецца букет

Бісерынка да бісерынкі – атрымліваецца букет17 декабря 2014 — 10:00

 У кватэры   Галіны Мікалаеўны Басалыга куды ні глянь ­ мяшочкі з рознакаляровымі  бісерынкамі самых розных колераў і адценняў. Бісерынка да бісерынкі нанізваюцца на тоненькі  дроцік. Некалькі завіткоў,  і   ў руках майстрыхі  выразна вырысоўваецца, як жывая, пунсовая ружа. Ледзь утрымліваюся, каб не панюхаць кветку. Майстрыха, назіраючы за маімі маніпуляцыямі, задаволена ўсміхаецца:

­­-- Я, бывае, хлеба ці малака забуду купіць, а вось міма бісеру, асабліва калі ён незвычайнай афарбоўкі, спакойна прайсці не магу.

 Менавіта з ружы пачалося ў Галіны Мікалаеўны  захапленне бісерапляценнем. Праўда, тады яна не  думала, што гэты прыгожы занятак  трывала ўвойдзе ў яе жыццё.

-- ­­Восем гадоў назад унучка­ чацвёртакласніца На­дзя запісалася ў гурток па бісерапляценню.  На яго занятках дзяўчынка  пачала плесці ружу. Гэта ёй хутка надакучыла, і яна закінула ружу ў шафу. Я  ўзяла яе адтуль, прыгледзелася, каб разабрацца, як гэта  робіцца,  і вырашыла даплесці  кветку да канца. Сама не заўважыла, як бісерапляценне мяне зацікавіла і захапіла, як аказалася, сур’ёзна і надоўга. Пасля ружы я ўжо бралася плесці  цэлыя букеты  з розных кветак. Бісерапляценне для мяне ­­ аддушына ў жыцці. Ідэі  спачатку ўзнікаюць  ва ўяўленні, а пазней бісерынка за бісерынкай  нанізваюцца на дрот  ­ і атрымліваюцца то кветкі, то дрэўцы, то цэлыя нацюрморты. Калі мае работы камусьці падабаюцца і дастаўляюць радасць, дык і мне прыемна ўдвайне, ­­ -- расказвае Галіна Мікалаеўна пра сваё захапленне, якое не дало сумаваць, калі выйшла на заслужаны адпачынак. 

 Калі работ сабралася столькі, што яны  ўжо з цяжкасцю размяшчаліся ў кватэры на паліцах шафаў, майстрыха вырашыла   вынесці  гэтую  прыгажосць на паказ мастаўчанам і гасцям райцэнтра. У мінулым  годзе перад жаночым святам самым запатрабаваным таварам  былі кветкі.  Галіна Мікалаеўна прапаноўвала пакупнікам  таксама кветкі, толькі  … з бісеру.

Зараз Галіна Мікалаеўна з бісеру не толькі  пляце прыгожыя букеты, бісерам вышывае цэлыя карціны,  у тым ліку і абразы. У гэтым няма нічога дзіўнага, на пэўным адрэзку жыцця чалавек імкнецца асэнсаваць  пражытае і перажытае. Лёс не быў да Галіны Мікалаеўны  літасцівым. Трагічна загінула дачка Іна, якой было толькі дваццаць сем  гадоў, пакінуўшы пасля сябе малалетніх  дзяцей  Паўліка і На­дзю.

 Бабулі  з дзядулем давялося  ставіць унукаў на ногі, замяніўшы ім бацькоў. Ужо тры гады, як Галіна Мікалаеўна пахавала мужа. Унук Павел ужо заканчвае ўніверсітэт, бу­дзе эканамістам. На­дзя  вучыцца  ў ліцэі ў Скідзелі. Заняткі  бісерапляценнем адцягваюць жанчыну ад  сумных думак. І як прызнаецца майстрыха, прыносяць такі­сякі прыбытак.  Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

Фота  В. ДЗЕГЕЛЕВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: