Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноСоциумОбщественная жизньМолодёжьМолодёжь

Беларускі фонд міру уручыў стыпендыі таленавітай моладзі Гродзеншчыны

Беларускі фонд міру уручыў стыпендыі таленавітай моладзі Гродзеншчыны17 января 2020 — 18:45

У Гродне адораным навучэнцам і студэнтам уручылі стыпендыі абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру". Гэтай традыцыі ўшанавання лепшых з лепшых ужо больш за дзесяць гадоў. Пачынаючы з 2005 года лаўрэатамі прэміі сталі больш за 1600 юнакоў, і сёння гэты спіс папоўніўся новымі імёнамі.

DPP_44933.JPGDPP_44936.JPGDPP_44934.JPG

– Упэўнены, што для многіх з вас сённяшняя адзнака працы стане яшчэ адной прыступкай на шляху да вялікіх поспехаў, – адзначыў старшыня праўлення абласнога аддзялення ГА "Беларускі фонд міру" Іван Каўбаска.

Сярод удастоеных стыпендыі сёлета – актывісты валанцёрскага і патрыятычнага рухаў, пераможцы конкурсаў і алімпіяд. Гэта таленавітыя школьнікі, навучэнцы і студэнты вобласці, якія праявілі сябе ў спорце, не аднойчы станавіліся ўдзельнікамі сацыяльна-значных праектаў. Адным словам, 52 маладых талента Гродзеншчыны, якія пераканалі заснавальнікаў прэміі ў тым, што з'яўляюцца сапраўднымі грамадзянамі міру.

DPP_44919.JPGDPP_44924.JPGDPP_44925.JPG

З віншавальнымі словамі да таленавітай моладзі звярнулася ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Баранава. З'яўляючыся ганаровым членам праўлення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру", яна штогод становіца ганаровым госцем цырымоніі. Адрасуючы таленавітай моладзі ў зале свае віншаванні, Валянціна Баранава адзначыла, што адным з лепшых наш край робяць перш за ўсё мэтанакіраваныя людзі. Дасягнуць гэтага сённяшнія стыпендыяты ўжо паспелі.

DPP_44932.JPG

Кожны з юнакоў і дзяўчат Прынёманскага краю ў абласным Палацы творчасці атрымаў дыплом і значок "Стыпендыят фонду міру", а таксама грашовыя стыпендыі.

– Падтрымка заўсёды мае вялікае значэнне. Заахвочванне перамог, творчых або спартыўных дасягненняў – гэта яшчэ адзін стымул далейшага развіцця, – падзяліўся вучань 11 класа вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад-сярэдняя школа аграгарадка Луцкаўляны Гродзенскага раёна Яўген Занеўскі.

DPP_44922.JPG

Малады чалавек больш за 20 разоў станавіўся пераможцам дыстанцыйных алімпіяд для школьнікаў, не адзін год паспяхова выступае на раённых і абласных этапах алімпіяды па матэматыцы. Напярэдадні ўручэння стыпендый, напрыклад, даведаўся, што стаў прызёрам трэцяга абласного этапу рэспубліканскай алімпіяды. Адной з першых з новай перамогай яго павіншавала мама, якая разам з тым рыхтуе яго да алімпіяд як педагог.

DPP_44927.JPG

Арганізатарамі ўрачыстага мерапрыемства сумесна з абласным аддзяленнем грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" выступіла таксама галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама. Павіншавала стыпендыятаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Галіна Курганская і выказала ўпэўненасць у тым, што кожны з іх здолее знайсці сябе на малой радзіме.

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио