Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Бібліятэка ў сучасных умовах

Бібліятэка   ў сучасных умовах29 ноября 2016 — 08:41

На базе ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” 24 лістапада прайшоў абласны семінар-практыкум, на якім размова вялася пра ўкараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій, якія дазволяць вывесці на новы ўзровень бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне насельніцтва. 

 

У рабоце семінара ўдзельнічалі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Мастоўскага райвыканкама, спецыялісты Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, загадчыкі аддзелаў камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду, бібліёграфы аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі раённых бібліятэк Гродзенскай вобласці. Больш за пяцьдзесят работнікаў бібліятэчнай справы прыехалі ў Масты, каб пазнаёміцца з вопытам работы нашых бібліятэкараў, падзяліцца сваім.


Задушэўнымі песнямі вітаў удзельнікаў семінара народны ансамбль народнай песні раённага цэнтра культуры “Ярыца”, які настроіў усіх на адпаведны лад.


На семінары адзначалася, што работа бібліятэк не абмяжоўваецца толькі асветніцкай і інфармацыйнай дзейнасцю, бібліятэкі становяцца цэнтрамі культуры і месцам, дзе цікава можна правесці час не толькі за чытаннем кніг і перыядычных выданняў. 42 віды платных паслуг аказвае сёння раённая бібліятэка сваім наведвальнікам.


Прыемнае ўражанне засталося ў гасцей ад пазнавальнай і цікавай экскурсіі па бібліятэцы, якую правялі загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Мастоўскай раённай бібліятэкі Людміла Іосіфаўна Пакаціла і загадчык Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэкі Таццяна Збігнеўна Ярашук. Яны расказалі гасцям аб разнастайных накірунках у рабоце раённай бібліятэкі, нават правялі з жадаючымі майстар-клас па вырабу кветак з паветраных шарыкаў. Зацікаўленнасць праявілі ўдзельнікі семінара да выстаўкі самаробнай кніжкі, да работы дзіцячага пакоя для гульняў і адпачынку “Зялёны востраў”.


Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама Дзмітрый Валянцінавіч Невяртовіч расказаў гасцям аб культурнай і гістарычнай спадчыне Мастоўшчыны.


Сёння ў раёне працуюць 17 бібліятэк, паслугамі якіх карыстаюцца каля 19 тысяч чытачоў. Дырэктар Мастоўскай раённай бібліятэкі Таццяна Іосіфаўна Стэльмах паведаміла гасцям аб сучасных тэндэнцыях бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва раёна.


Аб перспектывах у рабоце бібліятэк расказала ўдзельнікам семінара намеснік дырэктара ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” Марына Эдвардаўна Ігнатовіч. Аб зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі і тэхналогіі работы расказалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Жанна Севасцьянаўна Рысева і Алена Іванаўна Ішуціна.


Затым працягвалася работа ў секцыях. Загадчыкі аддзелаў камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду знаёміліся з інфармацыйна- рэсурснай базай публічных бібліятэк, разглядалі, як на сучасным этапе фарміруюцца і захоўваюцца бібліятэчныя фонды, як наладжана гэтая работа ў нашай бібліятэцы.


Бібліёграфы аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі абмяркоўвалі у час работы секцыі пытанне інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння патрэб карыстальнікаў.


З вопытам работы публічнага цэнтра прававой інфармацыі нашай раённай бібліятэкі пазнаёміла калег галоўны бібліёграф Алена Станіславаўна Рабецкая.


Па выніках работы былі выпрацаваны канкрэтныя рэкамендацыі і прапановы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню біблятэчнай работы ў сучасных умовах. Прыемна, што ўдзельнікі абласнога семінара-пратыкума высока ацанілі работу нашых бібліятэкараў і паехалі дамоў з новымі ідэямі.


Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио