Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Бібліобус працуе для ўсіх

Бібліобус  працуе для ўсіх16 апреля 2016 — 10:00

 На працягу 9 гадоў у Мастоўскай раённай бібліятэцы працуе бібліобус,  які  курсіруе з аднаго населенага пункта да другога. Перасоўную бібліятэку чакаюць у  37 вёсках нашага раёна,  па  9  маршрутах.

Бібліятэкары клапоцяцца аб культурным узроўні сельскіх жыхароў, заўсёды прапануюць новыя кнігі і часопісы, вывучаюць і здавальняюць попыт чытачоў, праводзяць мера-прыемствы па розных тэмах.

Падчас прыпынку ажыццяўляецца  наглядная  прапаганда літаратуры, праводзяцца тэматычныя гутаркі, рэкамендацыйныя агляды літаратуры, кансультацыі  па паслугах, якія аказвае раённая бібліятэка. Інфармаванне чытачоў аб навінках літаратуры вядзецца з  дапамогай «Інфармацыйнага бюлетэня  новых паступленняў у  фонд ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”».

  ... У цёплы вясновы дзень  на вясковую вуліцу  вёскі  Руда Ліпічан-ская высадзіўся бібліятэчны дэсант і развярнуў  сваю дзейнасць, хутка была арганізавана  выстава   “Будь здоров  без докторов!”. Не паспелі акінуць вокам, выставу абступілі  жыхары вёскі. Бібліятэкары  Марыя Вацлаваўна Юроўская  і Святлана Іванаўна Чайкіна  правялі гадзіну зда-роўя  “Здароўе: галоўнае пачаць !” , рэкамендавалі вяскоўцам кнігі і часопісы пра сакрэты народнай медыцыны --  усё пра лекавыя расліны,  вітаміны і карысць ежы.

  Чытач  Сяргей Канстанцінавіч Місевіч з задавальненнем  узяў кнігу  В.В. Калюжнага “ Всё о бане”, Вольга Юльянаўна Орсік  зацікавілася  часопісам “Народный доктор”,  актыўны  ўдзел у мерапрыемстве прынялі  вяскоўцы  Інна Мікалаеўна Місевіч, Марыя Міхайлаўна Белуш, Міхаіл Іванавіч Місевіч, Алена Яўгенаўна Шэршань, Валянціна Лявонцьеўна Місевіч.

Займальна і цікава прайшла віктарына “Вітаміны і мінералы для зроку”.

Словы ўдзячнасці мы пачулі ад жыхароў вёскі Руда Ліпічанская. Так прайшоў яшчэ адзін дзень работы бібліятэкі на колах. Такая форма абслугоўвання чытачоў пацвярджае сваю запатрабаванасць.

С. ЧАЙКІНА,бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Мастоўская раённая бібліятэка»


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио