Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Багаты на святы май

Багаты на святы май14 мая 2016 — 10:00

 Багаты на святочныя дні май распачаўся для работнікаў філіяла “Курылавіцкі цэнтр вольнага часу і культуры” шэрагам розных мерапрыемстваў.Выязны канцэрт “Вясновыя мелодыі” быў падрыхтаваны для жыхароў вёскі Займішча.

Яны заўсёды чакаюць выступлення артыстаў і радуюцца ім. Вось і на гэты раз, нягледзячы на невялікі дожджык, усе сабраліся на падворку Уладзіславы Францаўны Яўсейчык, апрануўшы свае самыя лепшыя касцюмы.

Таксама напярэдадні свята Перамогі вучні Курылавіцкай школы-сада разам з вяскоўцамі сабраліся каля помніка загінуўшым воінам на мітынг-рэквіем “Пусть не будет войны никогда!” Тут выступіла інвалід Вялікай Айчыннай вайны Алена Кліменцьеўна Шарай  са   словамі: “Я жадаю вам, маладыя, ніколі не зведаць жахаў вайны, якія бачылі мы. Наша дзяцінства згубіла вайна. Таму цаніце мір, любіце нашу Радзіму Беларусь, як любілі яе мы”. Юныя піянеры павіншавалі Алену Кліменцьеўну са святам, прачыталі вершы і падаравалі кветкі.

Акрамя таго, адбыўся вялікі святочны канцэрт “Поют сердца: салют, Победа!”  у Курылавіцкім Доме культуры. Сімвалічна, што яго распачалі юныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Менавіта ў іх выкананні па-новаму прагучалі песні ваенных гадоў, вершы

К. Сіманава, В.Бергольц,        Я. Яўтушэнкі, Р. Раждзенственскага. Цыкл песен да дня Перамогі падрыхтаваў саліст мастацкай самадзейнасці Мікалай Астапук і вакальная група “Суседачкі”. У фінале ўсе артысты, да якіх прыяднаўся ўвесь зал, выканалі песню “Победа” на словы У. Смерніна і музыку А. Аруцюнава.

А святочным вечарам моладзь сабралася на дыскатэку. Свята Перамогі для жыхароў аграгарадка Курылавічы прайшло змястоўна і цікава.        Падрыхтавала

В. ТРЫНКІНА       

Фота з архіва Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио