Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумВ трудовом коллективеПроисшествия и безопасностьПравопорядокНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

Асноўны Закон у жыцці моладзі

Асноўны Закон у жыцці моладзі14 марта 2024 — 08:30

Напярэдадні 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь навучэнцы Пескаўскай сярэдняй школы разам з класным кіраўніком сабраліся за круглым сталом, каб  выказаць свае меркаванні аб Асноўным Законе  нашай дзяржавы.

Канстытуцыйныя прынцыпы і нормы вызначаюць патрэбнасці чалавека ў годным жыцці і развіцці ў якасці мэты функцыянавання ўсіх сацыяльных інстытутаў. У Рэспубліцы Беларусь ахоўваецца здароўе грамадзян, гарантуюцца правы на працу і адпачынак, адукацыю, сацыяльнае забеспячэнне, спрыяльнае навакольнае асяроддзе, на ўдзел у культурным жыцці. Пад абаронай дзяржавы знаходзяцца шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства.  Асноўны Закон упарадкоўвае адносіны паміж чалавекам і дзяржавай, а таксама людзей паміж сабой, забяспеч­ваючы ў грамадстве парадак і стабільнасць, калі мы можам спакойна жыць і ведаць, што знаходзімся пад надзейнай абаронай і маем пэўныя гарантыі.

Падчас размовы выпускнікі адзначылі, што наша дзяржава стварыла ўсе неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў развіцці краіны. У кожным раёне функцыянуе Маладзёжны парламент. З гэтай трыбуны маладыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь даносяць да кожнага, што здаровая, развітая, мэтанакіраваная моладзь з’яўляецца залогам росквіту краіны і яе эканамічнай бяспекі ў будучыні. У 2022 годзе абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дапоўнена артыкулам аб стварэнні дзяржавай неабходных умоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці, рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства. Вельмі станоўчыя вынікі, як падкрэслілі навучэнцы, прыносяць сустрэчы моладзі з прадстаўнікамі мясцовай улады, мясцовага Савета дэпутатаў, раённага аддзела ўнутраных спраў, ваенкамата,  падчас якіх моладзь  можа вырашыць  пытанні, якія  цікавяць.

Сваёй зацікаўленасцю, сваімі карыснымі справамі, патрыятызмам  сённяшнія выпускнікі паказваюць  краіне, што сучасная беларуская моладзь  мабільная, нацэленая на поспех, валодае высокім патэнцыялам, гатовая дамагацца сваіх мэтаў і з’яўляецца стваральнай часткай грамадства, для якой важныя як развіццё дзяржавы, так і асабістая самарэалізацыя. А для самарэалізацыі ў нашай дзяржаве адкрыты  ўсе дзверы.

Галіна ГАЛАВЕНКА,

класны кіраўнік 11 класа ДУА «Пескаўская сярэдняя школа Мастоўскага раёна»


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио