Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельское хозяйствоСельское хозяйство

Аншлаг у сельскім доме культуры

01 декабря 2010 — 10:00

Толькі ў лістападзе работнікі раённага Дома культуры арганізавалі тры канцэрты для вяскоўцаў. Апошні з аншлагам прайшоў у Мілявіцкім Доме культуры.   А з пачатку года артысты  РДК каля трыццаці раз выязджалі з цікавымі канцэртнымі праграмамі на сяло.

Для тых, хто прыйшоў  у Мілявіцкі Дом культуры, паўтары гадзіны праляцелі  як адно імгненне. Добры настрой і цудоўныя песні падарылі вяскоўцам Юрый Савіцкі, Ганна Рымко, Аляксандр Вітовіч, Ірына Содаль, Шаміль Тайраў, Марына Ячкоўская.  Смешныя гумарэскі ў выкананні вядучай Алы Герасімчык стварылі адпаведную атмасферу весялосці.

У снежні работнікі РДК мяркуюць выехаць з канцэртнымі праграмамі, у якіх прыме ўдзел народны ансанбль народнай песні “Ярыца”, у Пескі і  Зарудаўе.

                                                                        А. БЫЛІНСКАЯ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио