Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Алея школьнага сяброўства з’явілася на тэрыторыі Азёркаўскай сярэдняй школы

Алея школьнага сяброўства з’явілася на тэрыторыі Азёркаўскай сярэдняй школы18 апреля 2022 — 16:29

Ва ўсёй краіне 16 красавіка прайшоў рэспубліканскі суботнік. Наша школа не стала выключэннем. Усе як адзін, дарослыя і дзеці выйшлі ў гэты дзень на працу, каб зрабіць агульную добрую справу на карысць сваёй школе, свайму агарарадку, дзяржаве.

Яны аб’ядналіся, каб добраўпарадкаваць прышкольную тэрыторыю, вуліцы аграгарадка, партызанскія могілкі ў в. Дубраўка, помнік загінуўшым землякам, прыбраць лясны масіў в. Букштава і прыдарожную тэрыторыю.

У Азёркаўскай школе ёсць добрая традыцыя – закладка алей у гонар важных падзей на тэрыторыі сваёй мясцовасці, у жыцці людзей. Пасадкай дрэў вырашылі адзначыць важную падзею ў сваім жыцці адзінаццацікласнікі сумесна з класным кіраўніком Аляксандрам Шэлястовічам. Вельмі хутка пройдзе час, і яны развітаюцца з роднай школай, малой радзімай у адметны Год гістарычнай памяці. І вось 16 красавіка з’явілася новая алея школьнага сяброўства непадалёку ад стадыёна на вуліцы Школьнай. Пад кіраўніцтвам старшыні Курылавіцкага сельвыканкама С.В. Каспяровіча было высаджана 35 маладых саджанцаў бярозак. Працуючы, вучні загадвалі жаданні, ускладвалі надзеі на іх дарослае жыццё. Дарэчы, усе рабяты з’яўляюцца членамі ГА “БРСМ”, валанцёрскага атрада “Добраахвотнік”, таму рабіць добрыя справы, быць актыўнымі, ініцыятыўнымі – для іх справа звычная. Вучні ўпэўнены, што дрэва – гэта сімвал таго, што яны становяцца дарослымі, а за маладымі бярозкамі будуць даглядаць іх малодшыя таварышы, педагагічны калектыў школы.  Пройдзе некаторы час, і яшчэ больш зазелянее родны аграгарадок. А як прыемна будзе прайсці па вуліцы праз гады, палюбавацца сваёй бярозкай!

Шмат розных эмоцый было ў рабят, але яны ведаюць, што кожны раз, калі будуць прыходзіць сюды, будуць успамінаць шчаслівыя школьныя гады, бесклапотнае дзяцінства. Пасадзіўшы дрэвы, вучні ўнеслі свой уклад у азеляненне, росквіт усёй краіны. А мары і жаданні іх абавязкова здзейсняцца.

Таццяна  Халецкая,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио