Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодежьМолодежь Мостовщины

Алеся Пусь - стыпендыятка спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Алеся Пусь - стыпендыятка спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь18 мая 2017 — 12:36

 

   Алеся Пусь праз год заканчвае Беларускі нацыянальны тэхнічны  ўніверсітэт, дзе займаецца на  факультэце энергетычных рэсурсаў. У свой час выпускніца   Дубненскай  сярэдняй школы атрымала залаты медаль і атэстат асобага ўзору,  мяркуе атрымаць   “чырвоны” дыплом і пры  заканчэнні ўніверсітэта.

 

   Для здзяйснення гэтай мары маюцца  ўсе падставы. За  гады  навучання  ва  ўніверсітэце Алеся падрыхтавала  і надрукавала  дзевяць навуковых прац, з чатырох міжнародных навуковых канферэнцый вярнулася  ў родную навучальную ўстанову з  дыпломамі. Тэмы яе даследаванняў выклікаюць павагу і захапленне дасведчанасцю і  дапытлівасцю маладога навукоўца. Нацыянальная эканоміка Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця. Фізіка-тэхнічныя праблемы  энергетыкі: нетрадыцыйныя вытокі энергіі. Навуковыя асновы  энергазберажэння і эфектыўнага выкарыстання энергіі.  Вось далёка не поўны пералік  сур’ёзных навуковых, і на першы погляд, зусім не дзявочых праблем,  якімі  даводзіцца займацца студэнтцы. За поспехі ў вучобе  Алеся Пусь  адзначана   стыпендыяй імя Ф. Скарыны.

 

     Нядаўна  наш дапытлівы  малады  навуковец  стала яшчэ і стыпендыятам  спецыяльнага   Фонда   Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па    падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.    Мама Лілія Канстанцінаўна  Пусь  была першай, з кім Алеся падзялілася радаснай навіной. Для мамы, яна ж дырэктар  Дубненскай сярэдняй  школы, поспех дачкі быў радасным  і значным  удвая, бо гэта  не толькі мацярынскае шчасце ад поспеху роднага дзіцяці, але і высокая ацэнка   працы  сельскіх  настаўнікаў. Аказваецца, і  ў вясковай школе можна атрымаць дастойныя веды, калі    ў маладога чалавека  ёсць выразна  акрэсленая мэта. Алеся  выдатна  здала цэнтралізаванае  тэсціраванне, паступіла на  бюджэтную форму навучання  ў прэстыжную сталічную  навучальную  ўстанову. У сваёй групе яна адзіная, хто  закончыў  звычайную сельскую  школу. але па ведах дзяўчына не  ўступае выпускнікам  прэстыжных сталічных  гімназій і ліцэяў, бывае, што некаторыя сесіі здае  толькі на дзесяткі.  Сёння выпускнікі-мінчане   звяртаюцца да яе за дапамогай, бо Алеся даходліва і зразумела можа   растлумачыць самы складаны матэрыял.

 

  -- Да апошняга часу мы з мужам  дакладна не ведалі, якую прафесію  выбера дачка. У школе яна  аднолькава добра спраўлялася і з матэматыкай, і з напісаннем  сачыненняў на  ўроках літаратуры, і  з роллю  вядучай на  школьных мерапрыемствах, і з ігрой на фартэрпіяна, танцамі, цудоўна дэкламавала вершы. Мы з бацькам, вядома,   давалі ёй парады, але права канчатковага выбару  прафесіі заставалася за ёю. Напэўна, у плане прафесіянальнай арыентацыі  перамаглі бацькавы гены, у свой час ён закончыў Беларускі аграрнатэхнічны  ўніверсітэт, -- разважае Лілія Канстанцінаўна Пусь.

 

   І сёлета  сярод выпускнікоў Дубненскай сярэдняй школы  два кандыдаты на атрыманне залатога медаля   і атэстата асобага  ўзору -- Марына Лазавік і Павел Салей. Магчыла праз гады  і іх поспехамі будуць ганарыцца   дырэктар і настаўнікі  школы. 

 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: