Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Актыўная жанчына

Актыўная жанчына02 апреля 2012 — 10:00

У Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў абласнога этапа конкурсу “Жанчына года”. Арганізатары вызначалі лепшых у сямі намінацыях.  На права насіць гэта ганаровае званне прэтэндавалі прадстаўніцы ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна.

Мастоўскі раён прадставіла намеснік дырэктара даччынага прадпрыемства “Мастоўская сельгастэхніка” Яніна Станіславаўна Дземянкова. Яна названа пераможцай у намінацыі “За актыўную грамадскую дзейнасць” і атрымала дыплом Гродзенскай абласной грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”, каштоўны падарунак і статуэтку ў  вы-глядзе Ефрасінні Полацкай.

Павіншаваць удзельніц абласнога этапа конкурсу “Жанчына года” прыбыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Марыя Бірукова.

Лаўрэатамі абласнога конкурсу “Жанчына года” ўжо сталі больш паўтары сотні чалавек. Сёлета гэты спіс папоўнілі яшчэ дваццаць чатыры чалавекі.

А. ШВЯДКОНа здымку: у час уручэння Яніне Станіславаўне ДЗЕМЯНКОВАЙ (справа) дыплома Гро-дзенскай абласной грамадскай арганізацыі «Беларусі саюз жанчын» і каштоўнага падарунка.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио