Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Акцыя “Гадзіна Кода” ў Беларусі

Акцыя “Гадзіна Кода” ў Беларусі18 декабря 2018 — 08:54

Штогод ва ўсім свеце ў рамках Міжнароднага Тыдня вывучэння інфарматыкі ў снежні праводзіцца акцыя “Гадзіна Кода”. Традыцыйна ў ёй прымаюць удзел больш за 100 мільёнаў школьнікаў з 180 краін свету.

У Беларусі Тыдзень вывучэння інфарматыкі “Гадзіна кода” праходзіў з 3 па 9 снежня 2018 года пры падтрымцы Парка высокіх тэхналогій. Не стала выключэннем і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пацэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

На працягу ўсяго тыдня ва ўстанове адукацыі праводзіліся мерапрыемсты, якія садзейнічалі павышэнню цікавасці навучэнцаў да вывучэння інфарматыкі і праграмавання, папулярызацыя інфармацыйных тэхналогій сярод навучэнцаў установы адукацыі.

Для таго, каб развеяць міф пра складанасць праграмавання, у кожным класе быў праведзены незвычайны ўрок інфарматыкі, на якім навучэнцы паспрабавалі свае сілы ў стварэнні праграм, атрымалі навыкі працы з анлайн-трэнажорамі, зразумелі, што кожны вучань можа навучыцца асновам праграмавання.

На інфармацыйных і класных гадзінах, праведзеных на працягу тыдня, дэманстраваліся відэаролікі аб новых інфармацыйных тэхналогіях і аб тым, як зменіцца свет у найбліжэйшым будучым. Навучэнцы даведаліся аб працы ІТ-кампаній і ІТ-спецыялістаў, прайшлі тэст “Хто я ў ІТ?”, пазнаёміліся з “прафесіямі-пенсіянерамі”. Педагогі стараліся пераканаць навучэнцаў, што быць ІТ-спецыялістам – гэта цікава, займальна, прэстыжна, і дае вялікія магчымасці ў жыцці.

Але найбольш зацікавіў усіх навучэнцаў і педагогаў квэст “У пошуках Кода”, у якім прынялі ўдзел усе навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі. Для выканання заданняў квэста было створана 5 каманд навучэнцаў і 1 каманда настаўнікаў.

Ітак, гульня пачынаецца. Гучыць трывожная музыка. Усе навучэнцы і педагогі склікаюцца ў фае школы і даведваюцца аб страшнай бядзе: школу захапілі злыя сілы. Яны замарозілі ўсе ўваходы і выхады. Каб вызваліць школу ад чар, неабходна вымавіць заклінанне. Але тэкст заклінання закадаваны. Неабходна прайсці па маршруце, на кожнай станцыі выканаць заданне і знайсці код для кожнай літары заклінання, сабрацца на гэтым жа месцы, раскадаваць заклінанне і ўсім разам, хорам, вымавіць яго тры разы.

Каманды прыдумалі назвы, атрымалі схемы маршрутаў і алгарытм дзеянняў і адправіліся ў няпростае падарожжа.

На шчасце, усе вярнуліся цэлымі і ў поўным складзе, змаглі раскадаваць заклінанне, і агульнымі намаганнямі вызвалілі школу ад злых чараў.

Нестандартны падыход да правядзення конкурсу, нечаканы пачатак мерапрыемства здзівілі і зацікавілі адразу ўсіх удзельнікаў. Выкананне заданняў праходзіла ў гульнявой, спаборніцкай форме, што спадабалася і дзецям, і педагогам. Усім удзельнікам быў прадстаўлены роўны доступ да выканання заданняў.

На працягу ўсяго мерапрыемства адчувалася і добразычлівасць, адкрытасць, паразуменне, з боку супернікаў, і спаборніцкі дух, і непадробная цікавасць, актыўнасць і захопленасць у выкананні заданняў. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі прызы.

У выніку атрымалася выдатнае і яркае свята, як для дзяцей, так і для педагогаў.

 

Патапава Н.М., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУА “Пацэвіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио