Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Агроновости

Агроновости16 апреля 2014 — 10:00

Па дадзеных райсельгасхарчу за 14 красавіка 2014 года, у раёне было пасеяна 10 543 гектары яравых культур, што складае 54 працэнты ад запланаванага.

   Пры плане 9 390 гектараў зерневыя і зернебабовыя культуры (разам з кукурузай на зерне, грэчкай і просам) пасеяны на 6 191 гектары. Гэта складае 66 працэнтаў ад плана.

  Ужо перайшлі экватар сяўбы земляробы філіяла «Дубна», дзе пасеяна 1 853 гектары, ці 59 працэнтаў ад неабходнага, сельгаскааператыва «Азяранскі» ­­ 2 142 гектары (57 працэнтаў), сельгаспрадпрыемства «Мастаўчанка» ­­ 1 797 гектараў (56 працэнтаў), адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна» ­­ 1 643 гектары (55 працэнтаў).   Усе гаспадаркі, акрамя ЗАТ «Гудзевічы», прыступілі да сяўбы кукурузы на зерне. Сёлета гэтай культурай будзе занята 8350 гектараў, у тым ліку на зерне ­­ 3 280 гектараў.   Актыўна вядуць сяўбу кукурузы земляробы РУСП «Мастаўчанка», СВК «Азяранскі» і імя Адама Міцкевіча, дзе «каралева палёў» пасеяна на плошчах больш як па 100 гектараў.

   Цукровыя буракі ў бягучым годзе размесцяцца на 2330 гектарах, з якіх 1 869  ужо засеяны.  Набліжаюцца да плана земляробы філіяла «Дубна» ­­ тут з запланаваных 430 гектараў буракі пасеяны на 400 гектарах; СВК «Азяранскі»  ­­ пры плане 400 гектараў пасеяна 366; ААТ «Чарлёна», дзе пасеяна 333 гектары, а план складае 400 гектараў.

    Тры гаспадаркі ­­ філіял «Дубна», СВК «Азяранскі» і РУСП «Мастаўчанка»  ­­ прыступілі да пасадкі бульбы. Дарэчы, у сельгаскааператыве «Азяранскі» і сельгаспрадпрыемстве «Мастаўчанка» сёлета бульбай будуць заняты самыя вялікія плошчы ў раёне ­­ па 130 і 110 гектараў адпаведна.  Да прыкладу: у СВК імя Адама Міцкевіча і ААТ «Чарлёна» пад «другі хлеб» адпушчана толькі па 20 гектараў палетка. Усяго ж у раёне неабходна пасадзіць 450 гектараў бульбы.

   Завяршылася сяўба аднагадовых траў. Яны пасеяны на плошчы  ў 2 432 гектары. Вядуцца і іншыя сельскагаспадарчыя работы.                     Н. ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио