Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовАнна МакарНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Адкрыты майстар-класс “Лэнд-арт” сабраў творчых аматараў мастацтва з Мастоў і Мінска

Адкрыты майстар-класс “Лэнд-арт” сабраў творчых аматараў мастацтва з Мастоў і Мінска02 июля 2020 — 14:06

На адкрытай пляцоўцы ля ўваходу ў выставачную залу цэнтра рамёстваў прайшоў майстар-клас "Лэнд-Арт", які сабраў творчых і актыўных аматараў мастацтва.

Удзельнікі сустрэчы стварылі ландшафтныя архітэктурныя формы з травы і сена з выкарыстаннем традыцыі спіральнага пляцення.

Такому рамяству таксама трэба вучыцца. Пачынаць заўсёды нялёгка. Не ўсё адразу атрымліваецца: рукі не слухаюцца, вочы падводзяць. Для гэтага і існуе вопыт майстроў. Асвоіўшы майстар-клас з усімі сакрэтамі, можна смела ўвасабляць у жыццё любую ідэю.

Лета – чароўны час, калі літаральна кожная траўка пад нагамі наліваецца прыроднай сілай, энергіяй. З глыбокай старажытнасці да нас дайшла традыцыя плесці і ткаць вырабы з травы. Яна працягваецца майстрамі, дызайнерамі, якія з вялікай любоўю выкарыстоўваюць прыродны матэрыял. З травы, кары, лісця, галінак яны ствараюць дываны, дарожкі, габелены, шырмы і іншыя вырабы, якія радуюць вока прыроднай прыгажосцю.

Каб стварыць падобны твор, трэба любіць і ведаць травы, іх асаблівасці.. Майстры знаюць, у які час года лепш збіраць тую ці іншую частку расліны, як лепш высушыць прыродны матэрыял, каб не страціў колер, уласцівасць.

У гэты раз на майстар-клас прыехалі госці з Мінска. Яны з задавальненнем стваралі прыгожыя вырабы з травы, якія ўпрыгожаць фотазону каля цэнтра рамёстваў.

Алёна Здановіч і Тамара Кадач адзначылі, што тут працуюць сапраўдныя рамеснікі сваёй справы, якія любяць яе і выконваюць дасканала. Яны прымаюць удзел у майстар-класах, пазнаюць нешта новае і становяцца часткай аднаго вялікага працэсу стварэння дзівосных шэдэўраў.

Дырэктар цэнтра рамёстваў Жанна Новік падкрэсліла, што да майстар-класа яны рыхтаваліся загадзя, нарыхтавалі неабходны матэрыял. Удзел у такім мерапрыемстве прымалі ўсе майстры цэнтра. А сустрэча прысвечана надыходзячым святам.

– Можна з упэўненасцю сказаць, што ўсе пасябравалі дзякуючы творчасці і будзем працягваць супрацоўніцтва, – адзначыла  Жанна Лявонцьеўна.

Ганна МАКАР

Фота аўтара і Ж. Новік


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио