Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Аб'яўлены конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!»

Аб'яўлены  конкурс фатаграфій і відэаролікаў  «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!»23 июля 2018 — 13:52

 

З 1 ліпеня да 30 верасня 2018 года філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці» праводзіць Адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!», прымеркаваны да Года малой радзімы.

 

Сярод задач конкурсу – далучэнне беларусаў да сваёй гісторыі і культуры, прапаганда ведаў пра выбітных беларускіх дзеячаў, матэрыяльную і духоўную гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, дасягненні ў галіне навукі, аховы здароўя, эканомікі і іншае, выхаванне ў беларусаў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, стымуляванне цікавасці да гісторыі і культуры беларускіх рэгіёнаў, пашырэнне магчымасцяў для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў конкурсу.

 

На конкурс прадастаўляюцца фатаграфіі, створаныя з выкарыстаннем лічбавай або аналагавай тэхнікі, а таксама відэаролікі, знятыя любымі даступнымі сродкамі.

 

Па выніках конкурсу будуць вызначаны лаўрэаты і пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і памятныя прызы, у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці пройдзе фотавыстава і прэзентацыя відэаролікаў удзельнікаў, якія сталі пераможцамі і лаўрэатамі.

 

Работы ацэньвае прафесійнае журы ў складзе прадстаўнікоў устаноў культуры, адукацыі і інфармацыі, творчых саюзаў, духавенства, органаў дзяржаўнай улады, сродкаў масавай інфармацыі.

 

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кастрычніку 2018 г. пры ўдзеле высокіх гасцей і СМІ ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

 

Праект арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

 

Палажэнне аб конкурсе: http://msbd.histmuseum.by/by/news/95/

 

 

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

 

Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38, 4 пад'езд

 

Тэлефон для даведак: 8 (017) 327-46-11


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио