Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Адгалоскі вайны

Адгалоскі вайны04 ноября 2015 — 10:00

 У вёсцы Дарагляны радасная навіна:  пачалі рыць траншэі  для правядзення прыроднага газу. Пачалі з вуліцы Хутарской. І пайшла далей работа зладжана і дружна. А разам з рыццём траншэй сталі здарацца нейкія падзеі.

Так, на вуліцы Хутарской, ля дома №20 , пад вуглом былой летняй кухні, на невялікай глыбіні работнікі вырылі з зямлі башню ад танка, напэўна, часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэтай башняй зацікавіліся жыхары вёскі, дзеці, папрыходзілі суседзі, рабілі фотаздымкі, абмяркоўвалі, што і як. Настаўнікі таксама зацікавіліся знаходкай, наведалі гэтае месца, пачалі думаць пра далейшы лёс башні. У выніку СПК “Азяранскі” забраў яе пакуль што на мехдвор.

   Гадоў 20 назад у нас, па суседству, у Мілявічах, вяліся раскопкі, бо ў час Вялікай Айчыннай вайны тут ішлі моцныя баі. Знойдзеныя астанкі загінуўшых перазахаранілі ў брацкай магіле. А вось пра вёску Дарагляны ніякіх звестак мы не мелі. Можа, тую башню ад танка, што знайшлі, людзі проста перавезлі для пабудовы печы(так часта паступалі жыхары), а можа, тут танк і быў падбіты. Яшчэ многа загадак вайны не раскрыта і да сённяшняга дня.

А. ПАТАПОВІЧ,  вучаніца 7 класа Мілявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: