Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Адчыніце хутчэй, паштальён ля дзвярэй!

Адчыніце хутчэй, паштальён ля дзвярэй!27 января 2016 — 10:00

 Партрэт Святланы Дзмітрыеўны Байда, паштальёна Дубненскага аддзялення сувязі, занесены на Дошку гонару  раённага вузла паштовай сувязі. У мінулым годзе за добрасумленную працу яна была адзначана   граматай Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта”.

Святлана Дзмітрыеўна ­­ з катэгорыі тых  людзей, якія нарадзіліся  і выраслі ў вёсцы, але не паехалі шукаць шчасця ў вялікі горад, а  засталіся  ў родных мясцінах і заслужылі павагу ў аднавяскоўцаў, знайшлі  жаночае шчасце. Праўда,  з роднай  вёскі  Сухінічы давялося  перабрацца  ў Дубна.

­­ -- Ужо дваццаць шэсць гадоў, як  мы  з мужам Аляксеем жывем  у Дубна. Муж працуе ветурачом на мясцовай малочнатаварнай ферме. Тут выраслі нашы дзеці, зараз любяць прыязджаць  у госці ў вёску  ўнукі. Усіх дубненцаў я добра ведаю, ды і паштальёна ўсе  ведаюць, асабліва бабулі і дзядулі, якія ў дзень пенсіі чакаюць  яго як самага дарагога госця, ­­ -- з задавальненнем расказвае Святлана Дзмітрыеўна пра сваю работу.

Сёння яна разносіць газеты, часопісы і пісьмы дубненцам, каля трохсот падпісчыкаў  жывуць на яе  ўчастку. Некаторыя вяскоўцы і зараз, нягледзячы на інтэрнет, не ўяўляюць сваё  жыццё без  газет і часопісаў. Па дзесяць­дванаццаць перыядычных выданняў выпісваюць  Мікалай Мікалаевіч Рахунак, Лілія Міхайлаўна Кандратовіч, Жанна Іванаўна Ролік. Найбольшай папулярнасцю  карыстаецца ў дубненцаў “Зара над Нёманам, толькі  ў  паштовай сумцы Святланы Дзмітрыеўны  133 экземпляры раёнкі.

Трынаццаць кіламетраў штодзённа даводзіцца  праходзіць паштальёну   Святлане Дзмітрыеўне Байда  ў завіруху і спёку, каб своечасова даставіць  карэспандэнцыю падпісчыкам.   

--  ­­Вы, напэўна, будзеце здзіўлены, але і ў наш час  некоторыя  дубненцы, асабліва старэйшага ўзросту, пішуць, як і раней,   сапраўдныя  пісьмы і адпраўляюць іх  у канвертах блізкім і  знаёмым. Найбольш пісьмаў пішуць і адсылаюць  вяскоўцы за мяжу, адтуль жа атрымліваюць  іх у адказ. Асабліва ажывілася пісьмовая перапіска падчас навагодніх і калядных святаў. Попытам у нашым аддзяленні сувязі ў гэты час карысталіся  святочныя калядныя і навагоднія  паштоўкі з беларускім каларытам, іх  таксама  часцей за ўсё адпраўлялі  за мяжу, ­­ --  працягвае расказваць Святлана Дзмітрыеўна. ­­

--  А калі Вы самі пісалі ці атрымлівалі пісьмы?­­ -- дапытваюся ў паштальёна.­­Некалькі дзён назад  мы з мужам напісалі  і адправілі пісьмо   ўнуку. Пісьмо атрымалася жартаўлівым,  хацелася паказаць дзіцяці, як мы  ў дзяцінстве, калі  тэлефонаў было мала і не існавала інтэрнета,  перапісваліся з дапамогай пошты, як  чакалі  паштальёна, як радаваліся  атрыманым пісьмам. У школьныя гады мне, бывала,  паштальён прыносіла да васьмі  лістоў. А тры гады назад мы  з мужам актыўна  пісалі пісьмы  сыну Аляксею, які  служыў  у арміі. Там не  заўсёды дазволена было карыстацца мабільным тэлефонам і інтэрнетам, і пошта здорава дапамагала ў нашых  зносінах з салдатам, ­­ з гонарам падкрэслівае  Святлана Дзмітрыеўна значнасць паштовай  сувязі і сваёй прафесіі.

А мне ад сябе хочацца дадаць,  што сучасная пошта ­­ -- vгэта не толькі  дастаўка газет, часопісаў і пісьмаў падпісчыкам, але і прадастаўленне  дзесяткаў іншых неабходных чалавеку паслуг.                       

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧНа здымку:(злева направа) начальнік Дубненскага аддзялення сувязі Вольга Аляксандраўна ЯКІМЧЫК і паштальён Святлана Дзмітрыеўна БАЙДА.

Фота С. ЗВЯРОВІЧА

       



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: