Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Адчыніце хутчэй, паштальён ля дзвярэй!

Адчыніце хутчэй, паштальён ля дзвярэй!07 июня 2011 — 10:00

Яніна Іванаўна Бохан зараз на заслужаным адпачынку, разам з мужам Рычардам Тамашавічам і дачкой Аленай ствараюць прыгажосць на сваім падворку, які  патанае сярод мноства кветак. На рознакаляровую прыгажосць ганарліва глядзяць буслы, па-майстэрску зробленыя Аленай. Здалёк думаецца, што птушкі жывыя, і вось-вось уздымуцца ў неба...

     У свой час 27 гадоў Яніна Іванаўна ўзначальвала Мікелеўшчынскае аддзяленне сувязі. Усе гэтыя гады прапагандавала сярод вяскоўцаў розныя перыядычныя выданні, у тым ліку і раёнку.            І сёння ў сям’і Бохан і з нецярпеннем чакаюць паштальёна Алену Іванаўну Халупу, каб сустрэцца з любімай газетай і прачытаць аб тым, што адбываецца ў раёне.

     Вацлава Іванаўна Лучко раней сама прыносіла  падпісчыкам “Зару над Нёманам» ледзь не ў кожны вясковы дом.  Зараз  яна таксама чакае паштальёна, каб  узяць у рукі і пачытаць  любімую газету.

     Ад мясцовага аддзялення сувязі толькі што ад’ехала паштовая машына. Галіна Уладзіміраўна Лісай, Наталля Леа-нідаўна Лісай і Алена Іванаўна Халупа разбіраюць карэспандэнцыю. Сярод мноства газет і часопісаў пераважае “Зара над Нёманам”. Толькі ў Мікелеўшчыне сёння яе выпісваюць і чытаюць 83 вяскоўцы.              

  Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧФота М. ПАВЯДАЙКІ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: