Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Адчыніце хутчэй, Дзед Мароз ля дзвярэй!

Адчыніце хутчэй, Дзед Мароз ля дзвярэй!05 декабря 2011 — 10:00

Па добрай традыцыі, у пераднавагоднія  дні паштальёны могуць пераўвасобіцца ў казачнага Дзеда Мароза.  Ён ніколі не прыходзіць у госці  без падарункаў. Каб мара дзіцяці стала явай, заранёў павінны паклапаціцца  аб гэтым бацькі і звярнуцца на пошту.

  На гэты раз работнікі паштовай сувязі  падрыхтавалі для дзяцей  падарункі. Кошт навагодняга камплекта 23200 рублёў. Туды  ўваходзяць дзве дзіцячыя кніжкі: “Зрабі сам” і “Навагоднія прыгоды”, прыгожая віншавальная паштоўка ад Дзеда Мароза, цукеркі, набор каляровай паперы для выразання “Арыгамагія”, канверт—усё гэта ў прыгожай навагодняй упакоўцы.

  У кожным аддзяленні сувязі раёна таксама  арганізаваны выстаўкі-продажы  прыгожых навагодніх паштовак. Прыемна  будзе атрымаць  ад блізкага знаёмага і традыцыйную паштоўку са шчырымі пажаданнямі!А. БЫЛІНСКАЯ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио