Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Ад чыстага сэрца «Чароўнае цеста”

Ад чыстага сэрца «Чароўнае цеста”24 декабря 2015 — 10:00

 Вось ужо трэці год, як  вучні ДУА”Мілявіцкі вучэбна­педагагічны комплекс дзіцячы сад­сярэдняя школа” наведваюць гурток “Чароўнае цеста”. Ён быў створаны на базе філіяла “Мілявіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”.  Кіраўніком  гуртка з’яўляецца Іна Вячаславаўна Машкала, чалавек творчы, майстар сваёй справы, ідэям якога няма канца.

 Гледзячы з якім вялікім задавальненнем  спяшаюцца нашы вучні  на гурток, захацелася і мне наведаць “чароўны свет салёнага цеста”.  Сочачы за іх працай на працягу некалькі год, у мяне ўзнікае вялікае задавальненне і радасць ад таго, чаму навучыліся нашы маленькія майстры, як самастойна яны выконваюць розныя кампазіцыі.

 Як многа вырабаў яны зрабілі за гэтыя гады! Гэта і невялікія сюжэтныя карціны, і магніты на халадзільнік, і статуэткі, і сувеніры. А на Новы год яны зрабілі Дзеда Мароза і Снягурку, а бацькам у падарунак ­  вялікую статуэтку коціка. І нягледзячы на тое, што тэматыка для ўсіх аднолькавая, у кожнага з іх вырабы адрозніваюцца, кожны з іх укладвае ў працу сваю душу, дабаўляе свае ідэі па афармленню.  Калі папрысутнічаеш на гуртку, я думаю, мабыць, у кожнага чалавека ўзнікне вялікае жаданне і самому зрабіць штосьці прыгожае сваімі рукамі. Вось я, напрыклад, зрабіла мышку, зайчыка, вожыка і саву ў гняздзе.

  Гледзячы на працу кіраўніка, на тое, з якой пяшчотай  і любоўю звяртаецца яна да сваіх вучняў, захацелася напісаць аб гэтым цудоўным работніку і аб цікавым гуртку. Работы дзяцей  удзельнічаюць у школьных і раённых конкурсах і нават займаюць прызавыя месцы.

 Хочацца сказаць вялікі дзякуй  Іне Вячаславаўне  за тое, што вучыць дзяцей бачыць прыгожае навокал і дапамагае развіваць іх творчасць, а таксама пажадаць поспехаў у далейшай працы.

М. МАНДЗІК,настаўнік



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: