Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбщество

Абласны семінар тэатралаў прайшоў у Іўi

Абласны семінар тэатралаў прайшоў у Іўi16 декабря 2016 — 08:00

 

14 - 15 снежня на базе Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу працаў абласны семінар-практыкум рэжысёраў народных тэатраў, кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў па тэме “Пошукі новых шляхоў развіцця аматарскага тэатра”.

 

Як сказала дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірына Дзімітраўна Дземянчук,  гэтыя новыя шляхі развіцця аматарскага тэатра ў Іўі так добра і прыемна шукаць. Таму што тут дзейнічаюць надзвычай цікавыя тэатральныя калектывы. Тры з іх носяць назвы народных.

 

Семінар – практыкум праходзіць у рамках свята “Тэатр – душа мая”. На мерапрыемстве падвядуць вынікі  агляду-конкурсу тэатральных калектываў без званняў, што  доўжыўся на працягу ўсяго 2016 года.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио