Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Аб, бульбачка, аб’ядзенне!

01 ноября 2010 — 10:00

З радасцю і задавальненнем паўтаралі  гэтыя словы ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя работнікі ААТ “Мастырамбуд” Павел Іосіфавіч Радзікевіч і Пётр Сямёнавіч Дзенісевіч, калі ім проста на падворак даставілі бяс-платна па 200 кілаграмаў адборнай бульбы ад роднага прадпрыемства.

Будуць ветэраны  аж да новага ўраджаю бульбы са смачнымі дранікамі і клёцкамі.

Забяспечаны на зіму бульбай і ўсе работнікі, якія сёння працуюць на адкрытым акцыянерным таварыстве  “Мастырамбуд”.

 Дапамагло ім у  гэтым   раённае ўнітарнае сельгаспрадпрыемства “Мастаўчанка”. Аб гэтым паведаміла  адказная за ідэалагічную работу  ў ААТ  ”Мастырамбуд” Аляўціна Мікалаеўна Данцэвіч.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио