Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

А вам не хочацца сыграць у тэатры?

А вам не хочацца сыграць у тэатры?27 апреля 2016 — 10:00

 Народны тэатр, які  ўжо дваццаць  пяць гадоў паспяхова працуе  ў Мастоўскім раённым цэнтры культуры, кожны  год радуе мясцовых прыхільнікаў тэатральнага  мастацтва новымі прэмьерамі.

У яго рэпертуары ­­  п’есы беларускіх, рускіх і замежных драматургаў.  Пастаноўкі   заўсёды праходзяць пры поўнай зале і высока ацэньваюцца не толькі мастаўчанамі.

Народны тэатр ­­ пастаянны ўдзельнік  фестывалю тэатральнага мастацтва “Лідскія тэатральныя сустрэчы”, дзе неаднаразова  станавіўся лаўрэатам.  З Ліды нашы  артысты заўсёды вяртаюцца з дыпломамі і ўзнагародамі за лепшыя ролі.

Рэжысёр народнага тэатра Валянціна Мікалаеўна Гаўрылава расказала,  што зараз  яна ўжо падабрала для  пастаноўкі новую цікавую п’есу.

Тых, хто  не толькі  хоча паглядзець новую прэм’еру, але і марыць  паспрабаваць свае здольнасці на сцэне, Валянціна Мікалаеўна запрашае на новыя ролі. Асабліва чакаюць у тэатры мужчын.           

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио