Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
37
25
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныКультура и история75 лет освобождения БеларусиНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНаш край

75 дрэў мірнага жыцця

75 дрэў мірнага жыцця13 мая 2019 — 08:45

    Сярод мноства мерапрыемстваў, якія праводзіліся і праводзяцца ў Мілявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, прымеркаваных да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гэтае мерапрыемства застанецца, напэўна, даўжэй у памяці, чым іншыя.    Застанецца нават на вякі. Бо мы садзілі алею славы, алею памяці.

    23 красавіка акцыя сабрала вельмі многа жадаючых. Тут былі і старшыня Курылавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Каспіровіч Сяргей Валяр’янавіч, і дэпутаты мясцовага савета Рахунак Таццяна Мікалаеўна, Русак Аляксандр Аляксандравіч, і стараста аграгарадка Мілявічы Галоўка Таццяна Мікалаеўна, і педагогі Мілявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, і, канечне, навучэнцы Мілявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, наша падрастаючае пакаленне,  члены БРПА і БРСМ. Вялікую дапамогу аказвалі і работнікі КСУП “Азяранскі”.

    Дрэвы: елкі, бярозы і клёны – былі высаджаны і паліты. 75 дрэў – 75 гадоў мірнага жыцця. 75 дрэў – гэта і 75 зямных паклонаў усім тым, хто загінуў у Вялікай Айчыннай вайне. Памяць – гэта неад’емная частка як кожнага асобнага чалавека, так і ўсяго народа. Без памяці няма будучыні.

     У асноўным новыя алеі былі разбіты ля возера і старога дзіцячага сада. Але выпускнікі пажадалі яшчэ высадзіць рад елак і ля школы.

   Пасадка алей талакой пакінула добрае ўражанне, выклікала самыя добрыя пачуцці: узаемадапамогі, радасці, упэўненасці ў свае сілы, у будучыню.

 

Пашкевіч В.У.,

настаўнік Мілявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио