Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

14 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза за фарсіраванне ракі Нёман ля Лунна і Каўшова. А вы ведаеце іх імёны?

14 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза за фарсіраванне ракі Нёман ля Лунна і Каўшова. А вы ведаеце іх імёны?14 сентября 2022 — 13:12

Багатая на ваенныя падзеі лунненская зямля дае магчымасць займацца пошукавай і даследчай дзейнасцю педагогам, вучням і іх бацькам. Дзякуючы карпатлівай рабоце, у 1957 годзе ў Лунненскай сярэдняй школе быў адкрыты музей.  Па-сапраўднаму работа захапіла тады, калі краязнаўцы звярнуліся да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Лунненскім краязнаўцам нямала давялося папрацаваць, каб даведацца пра лёс герояў, якія прымалі ўдзел пры вызваленні Лунна. Было напісана шэраг лістоў, зроблены запыты.  Аповедаў ад аднавяскоўцаў пра ваенныя падзеі было недастаткова, таму і вырашылі звярнуцца ў Цэнтральны архіў Міністэрства абароны  СССР,  каб дакладна вызначыць прозвішчы воінаў 64-й Магілёўскай стралковай дывізіі, якія ў ноч з 13 на 14 ліпеня 1944 года пад кіраўніцтвам генерал-маёра Шкрылёва выйшлі да ракі Нёман у раёне пасёлка Лунна. 

Бясстрашная сямёрка, адбіўшы 12 контратак немцаў, сцякаючы крывёю, усё ж змагла забяспечыць пераправу праз Нёман.  

У адказ на пісьмо, напісанае ў Цэнтральны архіў Міністэрства абароны СССР, атрымалі копіі лістоў аб прысваенні Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года звання Героя Савецкага Саюза малодшаму лейтэнанту С.З. Сухіну, сяржанту  С.М. Калініну, радавым А.П. Нічыпурэнку, А.П. Салапенку, І.І. Асіннаму, М.С. Майдану, І.Р.Шарамету (пасмяротна).  Юныя даследчыкі ўстанавілі біяграфічныя звесткі герояў, наладзілі сувязі з камандзірам групы адважных С.З. Сухіным, воінамі І.І. Асінным, С.М.Калініным, з роднымі І.Р. Шарамета,   з роднымі загінуўшых у гады вайны А.П. Нічыпурэнкі, А.П. Салапенкі, М.С. Майдана. У экспазіцыі музея “Другая сусветная вайна”  цэнтральнае месца адведзена подзвігу адважнай сямёркі.

У 1961 годзе за арганізацыю работы па ваенна-патрыятычным выхаванні музей адным з першых у рэспубліцы  заслужыў ганаровае званне называцца “Музеем баявой славы”. Рашэннем Міністэрства народнай асветы  БССР ад 26 чэрвеня 1964 года Лунненскай сярэдняй школе прысвоена ганаровае імя  Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета,  18-гадовага юнака з Жытомірскай вобласці Украінскай ССР.   Такое высокае прызнанне акрыліла краязнаўцаў і натхніла на новыя пошукі і работу.

На 20-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася сустрэча лунненскіх школьнікаў з героямі і роднымі загінуўшых, якія прымалі ўдзел у фарсіраванні ракі Нёман ля пасёлка Лунна.  

Аднак работа на гэтым не спынялася.    У музей трапіла франтавая газета ад 17 ліпеня 1944 года з артыкулам “Яны праклалі шлях праз водны рубеж”, у якім расказвался пра семярых воінаў, якія фарсіравалі раку Нёман, толькі прозвішчы былі незнаёмыя. Вучні ўстанавілі, што размова ідзе пра   салдат 139-й Чырванасцяжнай Раслаўскай стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел  у фарсіраванні ракі Нёман у раёне вёскі Каўшова. Краязнаўцы паслалі пісьмо ў Цэнтральны архіў Міністэрства абароны СССР. Адтуль атрымалі адказ, што ўсім воінам з групы Баброва было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.  Атрыманы копіі ўзнагародных лістоў усіх сямі Герояў з падрабязным апісаннем подзвігу В. М. Афанасьева, М.І. Баброва, В. М. Бабкова, Л.  Г. Бабушкіна, В. А. Валасатава, М. М. Логінава, М. А. Хахлова. Іх імёны сталі вядомы, дзякуючы настойлівым пошукам лунненскіх следапытаў.  Іх фотаздымкі і зараз займаюць пачэснае месца ў народным музеі баявой славы  нашай установы адукацыі.

Жыццё не стаіць на месцы. Час ідзе. Адно пакаленне вучняў і настаўнікаў змяняецца другім. Сувязь паміж імі існуе, падтрымліваюцца традыцыі. Праца папаўняецца новымі ідэямі. Становіцца больш насычанай, адпавядае патрабаванням часу. Музей гасцінна запрашае наведвальнікаў на тэматычныя і тэатралізаваныя экскурсіі, пры правядзенні якіх  значная ўвага надаецца 14 Героям Савецкага Саюза. Праводяцца экспедыцыі і паходы па  месцах баявой славы. Наладжаны сувязі з роднымі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З імі праводзяцца сустрэчы, яны становяцца ўдзельнікамі мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню вызвалення Лунна. Сталі традыцыйнымі ўрачыстыя лінейкі, мітынгі, прысвечаныя дню нараджэння Івана Шарамета, турніры па валейболе на  кубак Івана Шарамета сярод школ раёна. Па выніках даследавання зняты відэафільм “Подзвіг адважнай сямёркі”, які прымаў удзел у рэспубліканскім конкурсе “Мая малая радзіма” і адзначаны дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У маі 2022 года прымалі ўдзел у абласным патрыятычнам марафоне “Ушаноўваем памяць герояў”. У кнізе “Повязь часоў, пакаленняў, традыцый”, выпушчанай аўтарскім калектывам педагогаў, адведзена значная колькасць старонак подзвігам. Вучнямі школы  падрыхтавана даследчая праца “Баі за пераправу ў раёне Лунна”, якая адзначана дыпломам І ступені ў конкурсе даследчых работ “Крыштальная Альфа”.

У рабоце выкарыстоўваем разнастайныя сучасныя формы  даследчай дзейнасці: праекты, турыстычныя маршруты, артыкулы ў сродках масавай інфармацыі, інтэрактыўныя карты, віртуальны музей, 3-D панарама народнага музея баявой славы школы. Вопыт работы педагогаў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні адзначаны дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  на ХІХ Рэспубліканскай выставе метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту, дыпломам ІІ ступені ў вобласці ў панараме педагагічнага вопыту па тэме “Грамадзянска–патрыятычнае выхаванне моладзі: спалучэнне рэальнага і віртуальнага ў дзейнасці музеяў”.  

У Год гістарычнай памяці ва ўстанове адукацыі рэалізуецца шэраг праектаў: “Нам трэба, каб і нашы дзеці аб гэтым помнілі, як мы!”, працягвае работу сумесны праект з Лунненскім сельвыканкамам “Таямніцы вялікай вайны малой радзімы”. Праекты накіраваны на захаванне гістарычнай памяці аб вайне, якая ніколі не павінна паўтарыцца.  

Менавіта так лунненскія школьнікі ўшаноўваюць памяць аб  героях  вайны  і стараюцца быць годнымі іх славы.

Ларыса ЭЙСМАНТ,

кіраўнік народнага музея баявой славы

дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненская сярэдняя школа

імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио