Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

І “Зару над Нёманам”, і добры настрой кожнаму

І “Зару над Нёманам”, і добры настрой кожнаму12 декабря 2011 — 10:00

Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам. У сумцы Наталлі Сцяпанаўны Юрахно, паштальёна аддзялення сувязі №2 г. Масты, многа самай разнастайнай інфармацыі. Па арганізацыі падпіскі на асноўныя перыядычныя выданні яна двойчы  ў трэцім і чацвёртым квартале бягучага года   прызнавалася ў раёне лепшай.  Толькі 283 экземпляры “Зары над Нёманам” дастаўляе яна сёння сваім падпісчыкам. У планах Наталлі Сцяпанаўны на будучы год  мастаўчанам раёнкі выпісаць  яшчэ больш. І мы, журналісты,  упэўнены, што з яе дапамогай сяброў у  мясцовай газеты стане больш.

 У перыяд  падпісной кампаніі ў Наталлі Сцяпанаўны, ды і ў астатніх паштальёнаў таксама, самая напружаная праца. Да  кожнага патэнцыяльнага падпісчыка  трэба зайсці дамоў, а бывае, што і некалькі разоў. За цэлы дзень находзіцца  паштальён па лесвіцы ўверх-уніз (усе кліенты Наталлі Сцяпанаўны жывуць у шматпавярховых дамах),  што вечарам ногі гудуць ад стомы. Затое прыемна, што ўсе жадаючыя засталіся са сваімі любімымі перыядычнымі выданнямі.

  Асаблівай павагі патрабуюць пажылыя мастаўчане, а такіх нямала пражывае на ўчастку Н.С.Юрахно.  Каму самому цяжка спусціцца да паштовай скрынкі, таму Наталля Сцяпанаўна газету ці часопіс  занясе ў кватэру, і не толькі газету.  Яны з дапамогай паштальёна,  не выходзячы за межы  кватэры, аплачваюць розныя рахункі: за камунальны паслугі, тэлефон, газ, электраэнергію і іншае.  А іншы раз проста па-свойску просяць паштальёна  затрымацца ў іх  лішнія пяць хвілін, каб падзяліцца словамі аб набалелым. Ну, як тут адмовіць чалавеку і не даставіць прыемнае!..

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

  На здымку:  паштальён аддзялення сувязі №2 г. Масты Наталля Сцяпанаўна  ЮРАХНО.  Фота С. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: