Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

І старасць бывае ў радасць

І старасць бывае ў радасць07 февраля 2011 — 10:00  Дасягаючы сталага ўзросту,  далёка не кожнаму ўдаецца захаваць ясны розум, бадзёры настрой і адначасова не страціць навыкі самаабслугоўвання, каб не дастаўляць клопату сваім родным.  Мастаўчанка Ганна Маркаўна Шуляк у свае 90 гадоў, акрамя вышэйпералічанага, яшчэ і цікавая суразмоўца: дакладна памятае ўсе падрабязнасці перажытых гадоў.

Жыццё Ганны Маркаўны складвалася няпроста. Нарадзілася на Палессі ў шматдзетнай сям’і. Выйшла замуж. Працавалі з мужам паляводамі ў адным з калгасаў Брэсцкай вобласці. Але сямейнае жыццё доўжылася толькі адзін год. Мужа забралі на вайну, дзе ён і за-гінуў. Адзіным напамінам пра любімага за-стаўся сын Карп, якога выгадавала сама, так больш і не выйшаўшы замуж.

У Масты з Палесся трапіла выпадкова. Кватаравалі аднойчы ў Ганны Маркаўны рабочыя з “Мастоўдрэва”. Яны прапанавалі яе сыну Карпу пераехаць з вёскі Ліпск Брэсцкай вобласці ў Масты. Маўляў, у горадзе больш перспектыў. Карп згадзіўся, узяў з сабой маці. Так і засталіся яны тут уладкоўваць сваё жыццё. Там ён сустрэў мастоўскую дзяўчыну Ніну. Маладыя людзі ажаніліся, абзавяліся дзецьмі. А Ганна Маркаўна ўвесь гэты час была на-дзейным тылам для свайго сына, траіх унукаў і шасцярых праўнукаў.

Зараз яна жыве ўдваіх з нявесткай Нінай Дзям’янаўнай. Жанчыны старанна клапоцяцца адна пра адну. “Як ужываюцца на кухні свякроў і нявестка?” – пытаюся ў Ганны Маркаўны. На гэта яна адказвае: “Каб быў мір і згода, мы заўсёды саступаем адна адной”.1 лютага родныя і блізкія павіншавалі Г. М. Шуляк з 90-гадовым юбілеем і пажадалі самага галоўнага – моцнага здароўя і даўгалецця.      

                                               А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: