Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

... І пераходны кубак пераможцы

... І пераходны кубак пераможцы04 июня 2014 — 10:00

У Мастоўскім раённым вузле паштовай сувязі названы пераможцы ўнутрывытворчага спаборніцтва сярод калектываў структурных падраздзяленняў. Імі сталі калектывы аддзяленняў паштовай сувязі Вялікая Рагозніца і Струбніца.

Інтрыга таго, каму ж на гэты раз дастанецца пераходны кубак і званне пераможцы, захоўвалася да апошняга. І тым прыемней было начальніку аддзялення паштовай сувязі Вялікая Рагозніца Святлане Іосіфаўне Улінцкене  атрымаць з рук начальніка РВПС Ігара Іосіфавіча Павайбы дыплом, каштоўны падарунак і кубак. Калектыў гэтага аддзялення сувязі стаў пераможцам сярод структурных падраздзяленняў РВПС першай групы.­­--  Служу “Белпошце”! – як паштавік са стажам, які заўсёды гатовы працаваць з поўнай аддачай, адрапартавала Святлана Іосіфаўна.

Нечаканым і прыемным сюрпрызам стала перамога ў другой групе структурных падраздзяленняў РВПС  для Таццяны Уладзіміраўны Шчановіч, якая ўзначальвае калектыў аддзялення паштовай сувязі Струбніца.-- ­­ Будзем старацца ўтрымаць лідэрства, ­­ -- паабяцала Таццяна Уладзіміраўна, прымаючы дыплом, падарунак і кубак.

Як падкрэсліла галоўны эканаміст РВПС Ганна Іванаўна Волах, абавязковыя ўмовы і паказчыкі ўнутрывытворчага спаборніцтва былі разгледжаны на сумесным пасяджэнні адміністрацыі і прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі раённага вузла паштовай сувязі.

­­ -- Ацэньваліся забеспячэнне выканання планава­-эканамічных паказчыкаў, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, найбольш поўнае і якаснае абслугоўванне суб’ектаў гаспадарання, юрыдычных і фізічных асоб, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і насельніцтва сродкамі і паслугамі сувязі, прадастаўленне шырокага спектра няпрофільных паслуг на высокім якасным узроўні, ­­ -- патлумачыла Ганна Іванаўна.

А вось калектыў аддзялення паштовай сувязі Масты-­2 быў адзначаны як пераможца абласнога спаборніцтва па продажы паслуг лінейкі “Камфорт” сярод аддзяленняў паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта”. Дыплом з пажаданнямі так трымаць і далей быў уручаны начальніку аддзялення Таццяне Мікалаеўне Рудаковай.

Н. ШЭЎЧЫКНа здымку: начальнік раённага вузла паштовай сувязі Ігар Іосіфавіч ПАВАЙБА з начальнікамі аддзяленняў паштовай сувязі Вялікая Рагозніца і Струбніца Святланай Іосіфаўнай УЛІНЦКЕНЕ і Таццянай Уладзіміраўнай ШЧАНОВІЧ. Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио